БЕЛ Ł РУС

Жонка Котава спадзяецца, што яе муж будзе ў спісе на абмен палітвязняў

19.11.2025 / 13:13

Nashaniva.com

Жонка Анатоля Котава, які знік пасля прылёту ў Турцыю тры месяцы таму, спадзяецца, што знайсці яго здолее спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл і што яе муж стане часткай «вялікай здзелкі», піша агенцтва Reuters.

Пакуль пасланнік Трампа Джон Коўл рыхтуецца да новага раўнда перамоваў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам аб вызваленні палітычных зняволеных, Анастасія заявіла Reuters, што спадзяецца, што вызваленне яе мужа можа стаць часткай пагаднення.

Калі Котаў сапраўды затрыманы ў Беларусі, то, паводле Анастасіі, яна мае вялікія надзеі на амерыканскія перамовы з Лукашэнкам.

«І я вельмі хацела б, каб імя майго мужа было ўключана ў спісы на вызваленне, на абмен», — сказала яна агенцтву. 

45‑гадовы Анатоль Котаў прыляцеў у Стамбул з Варшавы ў чацвер, 21 жніўня. У наступныя гадзіны ён абмяняўся серыяй паведамленняў са сваёй жонкай Анастасіяй і паабяцаў паведаміць ёй, дзе будзе спыняцца. Ён так і не зрабіў гэтага. Потым перастаў ёй адказваць.

Пасля безвыніковых спроб знайсці яго прыхільнікі Котава заявілі, што баяцца, што ён мог трапіць у рукі КДБ або ФСБ РФ.

Котаў — былы высокапастаўлены спартыўны чыноўнік Беларусі, сышоў у адстаўку ў 2020 годзе ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

Чытайце таксама:

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Каментары да артыкула