БЕЛ Ł РУС

Некалькі чалавек затрыманыя ў Польшчы паводле справы аб дыверсіях на чыгунцы

19.11.2025 / 13:51

Nashaniva.com

Некалькі чалавек затрыманы ў Польшчы паводле справы аб дыверсіях на чыгунцы. Пра гэта на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Яцэк Дабжыньскі, піша Reform.news.

Разламаная рэйка на чыгунцы між Варшавай і Люблінам. Фота: Dyspozytura Trakcji / X

«Пацвярджаю. Сапраўды, першыя арышты ўжо праводзяцца. Датычныя затрыманыя Агенцтвам унутранай бяспекі і паліцыяй. І на дадзеным этапе я не магу даць вам больш падрабязнай інфармацыі», — сказаў ён.

Паводле слоў Дабжыньскага, працягваюцца аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы, высвятляецца роля затрыманых. Ён адзначыў, што справа развіваецца вельмі хутка.

Нагадаем, учора прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што да дыверсій датычныя два грамадзяніны Украіны, якія паспелі выехаць у Беларусь.

Чытайце таксама:

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку

Каментары да артыкула