БЕЛ Ł РУС

Павераная ў справах Германіі ў Беларусі ўручыла даверчую грамату Максіму Рыжанкову

19.11.2025 / 15:36

Nashaniva.com

Павераная ў справах Германіі ў Беларусі ўручыла даверчую грамату кіраўніку МЗС Беларусі. Пра гэта паведамляе пасольства ФРГ у Мінску ў сваіх сацсетках.

Фота: Пасольства Германіі ў Беларусі

Катрын аус дэм Зіпен і міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў абмеркавалі «выклікі і перспектывы германа-беларускіх адносін», удакладняецца ў паведамленні пасольства. У канцы сустрэчы міністр падарыў Катрын аўс дэм Зіпен кнігу «Нацыянальны атлас Беларусі».

У паведамленні МЗС Беларусі аб гэтай сустрэчы адзначаецца «гатоўнасць беларускага боку да наладжвання практычнага і раўнапраўнага дыялогу з ФРГ і ЕС».

Па дыпламатычным пратаколе, павераны ў справах акрэдытуецца пры МЗС краіны, у адрозненне ад пасла, чые граматы ўручаюцца кіраўніку краіны.

Папярэдняя часовая павераная ў справах Германіі ў Беларусі Андрэа Віктарын пакінула сваю пасаду ў ліпені 2025 года. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула