Будаўнікі метро пашкодзілі водаправод
Будаўнічая арганізацыя «Мінскметрабуд» пашкодзіла водаправод. Аварыя адбылася сёння а 14:50. Вуліцы затопленыя, у кранах — праблемы з вадою.
Праз аварыю на водаправодзе ў Мінску ў квартале, абмежаваным вуліцамі Арлоўская, Чарвякова, Багдановіча і В. Харужай, было зафіксаванае зніжэнне ціску ў сістэме водазабеспячэння, паведаміў «Мінскводаканал».
Прычынай стала пашкоджанне водаправоднай сеткі вялікага дыяметра (600 мм), якое адбылося а 14:50. Аварыю выклікалі дзеянні будаўнічай арганізацыі «Мінскметрабуд».