Аўтобусамі «Мінсктранса» на Рыгу і Коўна можна паехаць ужо заўтра
Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» паведаміла, што з 20 лістапада 2025 года аднаўляе рэгулярныя аўтобусныя рэйсы з Мінска ў Рыгу (адпраўленне ў 22:00) і ў Коўна (адпраўленне ў 23:30).
Адпаведна, 21 лістапада аўтобусы будуць ісці з Рыгі ў 22:00 і з Коўна ў 17:30.
Квіткі можна набыць на мінскім аўтавакзале «Цэнтральны» або на сайтах infobus.by, infobus.eu і intercars-tickets.com.
Учора, яшчэ да афіцыйнага рашэння літоўскіх уладаў аб адкрыцці мяжы з Беларуссю, «Мінсктранс» паведаміў, што адновіць рэйсы ў Літву і Латвію з 21 лістапада.
Чытайце таксама:
«Мінсктранс» плануе аднавіць аўтобуснае злучэнне з Літвой з 21 лістапада
Ціханоўская вітала адкрыццё мяжы Літвы з Беларуссю