Больш за 100 тэлеграм-стыкераў прызналі «экстрэмісцкімі»
Пра забарону вялікай колькасці стыкераў паведамляюць прапагандысты, піша «Вясна».
Сцвярджаецца, што стыкеры
«былі створаныя з мэтай рэабілітацыі нацызму, публічнага дэманстравання, распаўсюджвання і прапаганды нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, распальвання расавай, сацыяльнай і нацыянальнай варожасці і варажнечы, а таксама стварэння недаверу да дзяржаўнай улады».
Некаторыя з іх нібыта
«змяшчалі абразы палітычных і дзяржаўных дзеячаў Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікаў праваахоўных органаў у сувязі з іх прафесійнай і службовай дзейнасцю, а таксама заклікі да расавай сегрэгацыі і прымянення гвалту».
Што менавіта за стыкеры сталі «экстрэмісцкімі» — пакуль невядома.
Чытайце таксама:
«Нас не запугать». Вось хто ствараў пралукашэнкаўскія стыкерпакі ў тэлеграме
Дзве кнігі Сашы Філіпенкі прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі»
Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B