БЕЛ Ł РУС

Спявачка Ларыса Доліна расказала, што нават пазычала грошы, каб аддаць іх махлярам. Усяго з яе выцягнулі каля 4 мільёнаў даляраў

19.11.2025 / 17:21

Nashaniva.com

Вядомая расійская спявачка Ларыса Доліна 19 лістапада расказала ў судзе падрабязнасці таго, як стала ахвярай буйной махлярскай схемы. У суд яна прыбыла ў суправаджэнні байцоў спецназа, бо раней атрымлівала пагрозы, піша «Коммерсант».

Ларыса Доліна. Фота: «РИА-Новости»

Спявачка паведаміла, што махляры, выдаючы сябе за супрацоўнікаў ФСБ і Расфінманіторынгу, пераканалі яе, што на яе грошы і нерухомасць палююць «злачынцы». Яны ўвялі яе ў зман, прымусіўшы перавесці ўсе ашчаджэнні на «бяспечныя рахункі», пазычыць дадатковыя сумы і нават прадаць сваю кватэру. Доліна была ўпэўненая, што гэта частка «спецаперацыі» пад кантролем спецслужбаў, і не гаварыла пра гэта нават блізкім — махляры забаранілі.

Грошы ад продажу кватэры яна перадала зламыснікам — частку наяўнымі, частку праз банкаўскія пераводы. Значныя сумы яна перадавала Анжэле Цырульнікавай — адной з абвінавачаных — асабіста і праз памочніка, выкарыстоўваючы загадзя дамоўленыя «паролі».

Следства ўстанавіла, што махлярская група загадзя падрыхтавалася: знайшла людзей для афармлення картак, абналiчвання сродкаў і стварэння крыптакашалькоў, куды і ішлі грошы.

У выніку Доліна страціла 175 мільёнаў рублёў (каля 2,16 мільёна даляраў) і кватэру коштам 138 мільёнаў рублёў (каля 1,7 мільёна даляраў), якую ёй пазней вярнулі праз суд.

Пасля слуханняў спявачка не стала размаўляць з журналістамі і пакінула будынак праз службовы ўваход.

Ларыса Доліна, як і большасць іншых расійскіх эстрадных зорак, з'яўляецца актыўнай прыхільніцай расійскай улады і неаднаразова словам і справай выступала ў падтрымку развязанай Расіяй вайны ва Украіне. 

Чытайце таксама:

«Дасканалыя і спланаваныя ашуканскія дзеянні». Ларыса Доліна расказала, як стала ахвярай махляроў

У Мінску пройдзе Дзень Расіі, прыедуць «Начныя ваўкі» і Ларыса Доліна

Наталля Падольская зладзіла вяселле ў другі раз. У госці прыйшлі Z-артысты і нават Пяскоў

Каментары да артыкула