БЕЛ Ł РУС

Касцёлы Беларусі намалявалі ў папулярным трэндзе «вязаныя гарады» ФОТЫ

19.11.2025 / 22:37

Nashaniva.com

Вядомыя каталіцкія храмы Беларусі ў папулярным трэндзе «вязаныя гарады» прадставіў на сваёй старонцы гісторык і экскурсавод Павел Махінаў, заўважыла выданне Katolik.life.

Касцёл Святога Юр'я ў Варнянах

«Вырашыў паглядзець на аб'екты экскурсіі «Астравецкая кругаглядка» праз утульны вязаны трэнд», — напісаў у інстаграме Павел Махінаў.

Ён патлумачыў, як ствараў карцінкі ў платнай версіі imigo.ai і апублікаваў промты.

У прыватнасці, гэта касцёлы ў Смаргоні, Солах, Варнянах і Гервятах, а таксама палацава-паркавы комплекс Агінскіх у Залессі.

Касцёл Святой Тройцы ў Гервятах

Касцёл Святой Тройцы ў Гервятах

Касцёл Маці Божай Ружанцовай у Солах

Касцёл Маці Божай Ружанцовай у Солах

Сядзіба Агінскіх у Залессі

Касцёл Святога Юр'я ў Варнянах

Касцёл Святога Юр'я ў Варнянах

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Смаргоні

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Смаргоні

Новы трэнд з фота і відэа, створанымі з дапамогай нейрасетак, — вязаныя гарады — стаў папулярны ў сацсетках у пачатку лістапада. Ідэя «вязанага» трэнду простая: вядомыя славутасці «ўцяпляюць» перад зімой, генеруючы мульцяшныя вязаныя копіі.

Чытайце таксама:

Майстар, які ўзнавіў крыж Еўфрасінні Полацкай, стварае ўнікальную серыю абразоў для касцёлаў Беларусі

На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян

Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган

Каментары да артыкула