БЕЛ Ł РУС

Трамп падпісаў закон аб публікацыі «файлаў Эпштэйна»

20.11.2025 / 8:3

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што падпісаў закон, які патрабуе раскрыць усе матэрыялы, звязаныя з нябожчыкам асуджаным за сэксуальныя злачынствы Джэфры Эпштэйнам, піша Бі-бі-сі.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Закон абавязвае Міністэрства юстыцыі раскрыць усю інфармацыю з расследавання ў дачыненні да Эпштэйна «ў фармаце з магчымасцю пошуку і спампоўкі» на працягу 30 дзён.

У той жа час у генпракурора Пэм Бондзі ёсць права схаваць інфармацыю, якая можа паставіць пад пагрозу любое дзеючае федэральнае расследаванне або раскрыць асобу ахвяр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула