БЕЛ Ł РУС

Сёння пройдзе лёсаванне стыкавых матчаў чэмпіянату свету па футболе

20.11.2025 / 8:39

Nashaniva.com

Пасля абнаўлення рэйтынгу ФІФА, у якім Беларусь паднялася з 103‑га на 99‑е месца, вызначыліся канчатковыя склады кошыкаў для лёсавання як еўрапейскага, так і міжкантынентальнага плэй-оф кваліфікацыі ЧС-2026.

Лідэр Шатландыі Скот Мактомінэй прыгожым ударам праз сябе адправіў Данію ў стыкі. Фота: Stu Forster / Getty Images

Яна пройдзе сёння ў Цюрыху, пачатак у 15.00 па Мінску.

Склад чацвёртага кошыка ў Еўропе не залежыць ад рэйтынгу ФІФА — у ім сабраны каманды, якія прабіліся праз Лігу нацый.

Еўрапейская кваліфікацыя

Кошык 1: Італія (12), Данія (21), Турцыя (25), Украіна (28);

Кошык 2: Польшча (31), Уэльс (32), Чэхія (44), Славакія (45);

Кошык 3: Ірландыя (59), Албанія (63), Боснія і Герцагавіна (71), Косава (80);

Кошык 4: Румынія (47), Швецыя (43), Паўночная Македонія (65), Паўночная Ірландыя (69).

16 еўрапейскіх зборных (12, якія занялі другія месцы ў групах +4 зборныя з Лігі нацый) будуць разбіты на чатыры групы па чатыры зборныя.

Стыкавыя матчы пройдуць у фармаце: два паўфіналы і фінал. Пуцёўку на чэмпіянат свету, які пройдзе летам 2026 года ў ЗША, Мексіцы і Канадзе, атрымаюць чатыры пераможцы фіналаў.

Стыкавыя матчы пройдуць 26 і 31 сакавіка.

Міжкантынентальны плэй-оф

Сеяныя: ДР Конга (56), Ірак (58), гэта адразу фіналісты.

У паўфіналах адразу згуляюць Ямайка (70), Балівія (76), Сурынам (123), Новая Каледонія (149).

А ўжо пераможцы пар згуляюць з ДР Конга і Іракам.

Чытайце таксама:

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

Экс-зорка «МанЮнайтэд» і зборнай Англіі выхоўвае сына з аўтызмам. З-за яго развёўся з жонкай і адмовіўся ад вялікіх грошай

Каментары да артыкула