У Мінску 10‑гадовая дзяўчынка, пагаварыўшы з незнаёмцам па тэлефоне, вынесла з дому ўсе грошы бацькоў
Напалохаўшы дзіця прыдуманай крымінальнай адказнасцю і арыштам бацькоў, махляр пераканаў яе перадаць грошы кур’еру, якім аказалася іншая 12‑гадовая дзяўчынка.
Яна таксама была запалоханая і падманутая махлярамі. Па іх указаннях яна на таксі паехала да двух іншых аднагодкаў, забрала больш за 31 тысячу рублёў і аддала незнаёмаму мужчыне.
Заведзеныя крымінальныя справы за махлярства, паведамляе міліцыя.