БЕЛ Ł РУС

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні

20.11.2025 / 12:1

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада разгледзеў кадравыя пытанні.

Ён прызначыў:

Дзяніса Каржыцкага — старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;

Дзмітрыя Красоўскага паслом у Эфіопіі па сумяшчальніцтве;

Сяргея Маліноўскага паслом Чарнагорыі па сумяшчальніцтве.

Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:

Сяргея Шамовіча — старшынёй Ушацкага райвыканкама;

Мікалая Будневіча — старшынёй Шумілінскага райвыканкама;

Віталія Бычкоўскага — старшынёй Валожынскага райвыканкама;

Аляксандра Яфімчыкава — старшынёй Краснапольскага райвыканкама;

Геворга Мелканяна — старшынёй Асіповіцкага райвыканкама;

Аляксандра Дзікава — старшынёй Хоцімскага райвыканкама;

Тараса Мурога — гендырэктара ААТ «Мінскі трактарны завод»;

Сяргея Каспяровіча — рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта;

Юрыя Машына — рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аркадзя Куляшова;

Наталлі Васілеўскай — першым намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю;

Алега Дзікуна — намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю;

Аляксандра Шаўчэнку — генеральным консулам у Шанхаі,

Дзяніса Мялешкіна — генеральным консулом у Алматы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула