БЕЛ Ł РУС

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША

20.11.2025 / 12:42

Nashaniva.com

Еўрапейскія палітыкі не хаваюць здзіўлення, што да выпрацоўкі мірнага плана ў Еўропе іх не запрасілі.

Кіраўнік знешняй палітыкі Еўрапейскага саюза Кая Калас. Фота: AP Photo / Geert Vanden Wijngaert

Любы план па спыненні вайны ва Украіне запатрабуе падтрымкі ўкраінцаў і еўрапейцаў, заявіла ў чацвер кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Еўрасаюза Кая Калас, піша BBC.

«Мы, еўрапейцы, заўсёды падтрымлівалі доўгатэрміновы і справядлівы мір, і мы вітаем любыя намаганні па яго дасягненні. Вядома, для таго, каб любы план спрацаваў, патрэбныя ўкраінцы і еўрапейцы», — заявіла Калас.

«Мы вітаем мірныя намаганні, але… На коне, вядома ж, бяспека Еўропы. Таму мы чакаем, што з намі будуць кансультавацца», — сказаў журналістам у Бруселі міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. «Абмежаванні на самаабарону накладаюцца не на ахвяру, а на агрэсара», — дадаў ён.

Міністр замежных спраў Іспаніі Хасэ Мануэль Альбарэс заявіў у Бруселі, што любы мірны план для Украіны немагчымы без удзелу Кіева і ЕС. Крыніца Reuters напярэдадні паведамляла, што Украіна не прымала ўдзелу ў падрыхтоўцы плана спынення вайны.

Напярэдадні СМІ паведамілі, што ў адміністрацыі Дональда Трампа таемна падрыхтавалі дэтальны план спынення вайны ва Украіне, які прадугледжвае не толькі тэрытарыяльныя саступкі, але і скарачэнне ўкраінскай арміі ўдвая. У плане, паводле даных журналістаў, ёсць і іншыя непрымальныя для Украіны патрабаванні.

Паводле даных NBC News, праект распрацоўвалі ў Белым доме, кансультуючыся з расійскім спецпрадстаўніком Кірылам Дзмітрыевым і ўкраінскімі афіцыйнымі асобамі.

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі неаднаразова адхіляў магчымасць перадачы тэрыторый краіне, якая напала на Украіну. Цяпер, як падкрэсліваюць СМІ, пазіцыі Зяленскага аслаблены карупцыйным скандалам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула