БЕЛ Ł РУС

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

20.11.2025 / 13:41

Nashaniva.com

Беларускаму боку была перададзена нота з просьбай аб выдачы двух грамадзян Украіны, падазраваных у здзяйсненні на замову спецыяльных службаў Расійскай Федэрацыі злачынстваў тэрарыстычнага характару ў Польшчы, піша PAP.

У сераду ў МЗС Польшчы выклікалі беларускага часовага паверанага ў справах, якому ўручылі дыпламатычную ноту.

Польскі бок запрасіў аб выдачы двух грамадзян Украіны, падазраваных у здзяйсненні на замову спецслужбаў РФ злачынстваў тэрарыстычнага характару ў сувязі са здарэннем у населеным пункце Міка і населеным пункце Голамб.

15‑17 лістапада на польскай чыгунцы адбыліся два акты дыверсіі.

Падазраваныя збеглі з Польшчы ў Беларусь. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула