БЕЛ Ł РУС

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы

20.11.2025 / 14:18

Nashaniva.com

У кастрычніку ў 13 раёнах Гомельскай вобласці былі зафіксаваны значныя перавышэнні нормаў цэзію-137 у грыбах. 

Фота: vecteezy.com

У кастрычніку падраздзяленні радыяцыйнага кантролю тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі Гомельскай вобласці правялі даследаванне 1108 проб харчовых прадуктаў і 102 проб вады на ўтрыманне цэзію-137.

Перавышэнні нарматываў зарэгістраваныя ў Брагінскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Нараўлянскім, Рэчыцкім, Светлагорскім і Хойніцкім раёнах.

Так, пры нарматыве 500 Бк/кг утрыманне цэзію-137 у пробах грыбоў і прадуктаў іх перапрацоўкі склала ад 528 (Лоеўскі раён) да 41 444 Бк/кг (Веткаўскі раён).

Пры нарматыве 2500 Бк/кг, узровень утрымання цэзію-137 у пробах грыбоў сушаных склаў 6482 Бк/кг (Калінкавіцкі раён).

Праведзеныя даследаванні 145 проб вады і харчовых прадуктаў на ўтрыманне стронцыю-90, перавышэння нарматываў не ўстаноўлена.

Правесці лабараторныя даследаванні прадукцыі можна ў тэрытарыяльным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Даследаванні для насельніцтва праводзяць бясплатна. Аб'ём пробы дзікарослай прадукцыі, якая даецца для даследавання, павінен складаць не менш за 0,5 л (для сухіх грыбоў не менш за 100 г). 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула