БЕЛ Ł РУС

Жаночая помста. У Маладзечне дзяўчына паведаміла пра тайны склад зброі

20.11.2025 / 15:16

Nashaniva.com

Аднойчы супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС выехалі на паведамленне аб канфлікце.

Як аказалася, сварка была з-за былой дзяўчыны хлопца, якая вырашыла правучыць свайго каханага і паведаміла нараду, што той захоўвае ў гаражы зброю і боепрыпасы, паведамляе прэс-служба МУС.

Як аказалася, шмат гадоў таму малады чалавек здымаў у арэнду пабудову ў пенсіянера. Пасля яго смерці хлопец наводзіў парадак у памяшканні і знайшоў 160 вінтовачных патронаў, рэвальвер і дзве банкі з порахам. Пра знаходку ў міліцыю мужчына вырашыў не паведамляць і забраў забароненыя да абароту прадметы дадому.

У дачыненні да маладзечанца завялі крымінальную справу па факце незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а знойдзеныя па месцы жыхарства прадметы канфіскавалі супрацоўнікі міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула