БЕЛ Ł РУС

Прайшло лёсаванне стыкавых матчаў чэмпіянату свету па футболе

20.11.2025 / 16:4

Nashaniva.com

Лёсаванне адбылося сёння ў Цюрыху. Да 12 еўрапейскіх каманд, што занялі другія месцы ў групах, далучыліся чатыры найлепшыя каманды з Лігі нацый.

Фота: Uefa.com

16 каманд падзелены на чатыры шляхі плэй-оф, па чатыры каманды ў кожным. Матчы плэй-оф пройдуць у фармаце паўфіналаў з адным матчам, а затым у фармаце аднаматчавага фіналу, у якіх вызначацца апошнія чатыры ўдзельнікі чэмпіянату свету ад Еўропы.

Шлях А

1/2 фіналу

Шлях B

1/2 фіналу

Шлях C

1/2 фіналу

Шлях D

1/2 фіналу

Таксама сёння прайшло лёсаванне міжкантынентальных стыкаў. У іх прымуць удзел 6 зборных: дзве адразу адабраліся ў фінал стыкаў паводле рэйтынгу ФІФА сярод іх, яшчэ чатыры пачнуць з паўфіналаў.

Кваліфікацыя ЧС-2026

Міжкантынентальны плэй-оф

Шлях 1

1/2 фіналу

Новая Каледонія — Ямайка

Фінал

ДР Конга — Новая Каледонія / Ямайка

Шлях 2

1/2 фіналу

Балівія — Сурынам

Фінал

Ірак — Балівія / Сурынам

Паўфінальныя гульні еўрапейскіх стыкаў пройдуць 26 сакавіка 2026 года, фіналы — 31-га. Матчы міжкантынентальных стыкаў таксама пройдуць у сакавіку ў Мексіцы.

Чэмпіянат свету па футболе пройдзе з 11 чэрвеня па 19 ліпеня ў ЗША, Мексіцы і Канадзе. Упершыню ў ім возьмуць удзел 48 каманд, з 1998 года гулялі 32.

Чытайце таксама:

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

Зборная Беларусі згуляла другую нічыю запар у матчы, які нічога не значыў

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

Экс-зорка «МанЮнайтэд» і зборнай Англіі выхоўвае сына з аўтызмам. З-за яго развёўся з жонкай і адмовіўся ад вялікіх грошай

Каментары да артыкула