БЕЛ Ł РУС

У Мінску спынілі продаж паркавальных абанементаў

20.11.2025 / 18:16

Nashaniva.com

У Мінску спынілі продаж новых паркавальных абанементаў. Набыць іх больш нельга, але тыя, хто ўжо мае абанемент, могуць карыстацца ім да заканчэння тэрміну. Пра гэта паведамілі ў «Паркоўках сталіцы», пішуць «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны

Платныя паркоўкі пазначаюцца адпаведнымі дарожнымі знакамі і інфармацыйнымі шчытамі, дзе пазначаныя зона, код паркоўкі, тарыф у залежнасці ад часу і даступныя спосабы аплаты.

Заплаціць за стаянку можна тымі ж метадамі, што і раней: праз SMS або USSD-запыт на кароткі нумар 204, праз тэрміналы, мабільны або інтэрнэт-банкінг (АРІП), а таксама праз мабільны сэрвіс «АПЛАЦІ».

Абанементы працягваюць дзейнічаць толькі на адкрытых платных паркоўках без шлагбаума.

Чытайце таксама:

Колькасць платных парковачных месцаў у Мінску павялічаць удвая

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне

Каментары да артыкула