Зяленскі паведаміў, што афіцыйна атрымаў ад ЗША праект мірнага плану
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі афіцыйна атрымаў ад амерыканскага боку праект плану, які, паводле ацэнкі ЗША, можа актывізаваць дыпламатыю.
Уладзімір Зяленскі. Фота: Ebrahim Noroozi / AP
«Прэзідэнт Украіны акрэсліў прынцыповыя асновы, важныя для нашага народа, і па выніках сённяшняй сустрэчы дамовіліся працаваць над пунктамі плана так, каб гэта дало годнае заканчэнне вайны.
Украіна з першых секунд расійскага ўварвання імкнецца да міру, і мы падтрымліваем усе змястоўныя прапановы, якія здольныя наблізіць сапраўдны мір. Украіна з пачатку гэтага года падтрымлівала прапановы прэзідэнта Трампа, каб скончыць кровапраліцце. Гатовыя і цяпер канструктыўна працаваць з амерыканскім бокам і нашымі партнёрамі ў Еўропе і свеце, каб вынікам стаў мір.
Прэзідэнт Украіны ў найбліжэйшыя дні разлічвае абмеркаваць з прэзідэнтам Трампам наяўныя дыпламатычныя магчымасці і асноўныя пункты, якія патрэбныя для міру», — паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале Офіса прэзідэнта Украіны.
Чытайце таксама:
Мірны план Трампа прадугледжвае зняцце з Расіі санкцый і яе поўнае вяртанне ў сусветную эканоміку
Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне
«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША
Ключавы абаронца Украіны генерал Келаг можа пайсці ў адстаўку
ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны