БЕЛ Ł РУС

Дзяцей з беларускага спартыўнага клуба прывезлі памаліцца ў вайсковы храм пад Масквой

20.11.2025 / 20:42

Nashaniva.com

Паездка на спаборніцтвы па самба і дзюдо завяршылася наведваннем галоўнага храма Узброеных сіл Расіі — аб'екта, які шмат разоў крытыкаваўся праз сакралізацыю ваеннай ідэалогіі, заўважыла «Хрысціянская візія».

Мілітарысцкае аблічча храма з выявамі баявых узнагарод у вітражах у свой час нават хацелі дапоўніць мазаікай з выявай Уладзіміра Пуціна, Іосіфа Сталіна і Сяргея Шайгу.

Менавіта ў такім месцы беларускім дзецям са спартыўнага праваслаўнага клуба «Наша крэпасць» прапанавалі ўзнесці падзячныя малітвы.

На спаборніцтвы ў Расію юныя беларускія спартоўцы адправіліся з благаславення архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя (Мікалая Драздова).

Чытайце таксама:

Манашак-гандлярак са Свята-Елісавецінскага манастыра зноў заўважылі ў Швецыі

У Мінску пабудуюць царкву ў грузінскім стылі. Яе архітэктар праектуе храмы на акупаваных тэрыторыях Украіны

У Магілёве пасля прапагандысцкай кампаніі за будаўніцтва царквы ў ахоўнай зоне лесапарку выявілася, што будаваць яе нельга

Пад Магілёвам зносяць недабудаваны храм, які абаранялі расійскія чарнасоценцы

Каментары да артыкула