БЕЛ Ł РУС

Герасімаў далажыў Пуціну пра захоп Купянска

20.11.2025 / 21:43

Nashaniva.com

Начальнік Генеральнага штаба Расіі Валерый Герасімаў зрабіў даклад прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, у якім пахваліўся нібыта дасягнутымі вялікімі поспехамі на полі бою.

Валерый Герасімаў робіць даклад Пуціну. Скрыншот з відэа

Паводле слоў Валерыя Герасімава, расійская армія ўзяла пад поўны кантроль горад Купянск у Харкаўскай вобласці. 

Таксама, паводле ягоных словаў, расійскія войскі кантралююць 70% горада Пакроўска ў Данецкай вобласці, а таксама пад іх кантроль перайшлі 13 населеных пунктаў у Днепрапятроўскай і Запарожскай абласцях.

Пуцін пры гэтым заявіў, што ў Купянску і прылеглай да яго тэрыторыі нібыта заблакаваныя прыкладна 15 батальёнаў УСУ, а на Данбасе баі ідуць ужо ўнутры горада Канстанцінаўка. 

Чытайце таксама:

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?

Баі ў Купянску. Ці варта чакаць хуткага падзення горада?

Пагроза навісла над Гуляйполем. Ці ўдасца спыніць расійскае наступленне?

Каментары да артыкула