У Горках пад коламі машыны загінула 61‑гадовая пенсіянерка
У Горках на трасе Р-15 Крычаў — Орша — Лепель 20 лістапада каля 17:40 адбылося ДТЗ са смяротным вынікам.
26‑гадовы кіроўца аўтамабіля UAZ збіў 61‑гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу ў не прызначаным для гэтага месцы.
Ад атрыманых траўмаў мясцовая пенсіянерка загінула на месцы. Яна мела на сабе святлоадбівальныя элементы.