БЕЛ Ł РУС

«Гэта што за вірус?» Прыхільніцы Лукашэнкі не спадабаліся надпісы на дзіцячай пляцоўцы

20.11.2025 / 22:44

Nashaniva.com

Прыхільніца Лукашэнкі не задаволеная сітуацыяй на дзіцячай пляцоўцы ў раёне «Мінск-Свет». Па яе словах, там пастаянна працягваюць з’яўляцца надпісы з народнымі лозунгамі, такімі як «Верым, можам, пераможам», а таксама белыя палоскі на чырвоным пакрыцці, што ўтвараюць бел-чырвона-белы сцяг, заўважыла BGmedia.

Надпісы на пляцоўцы ў раёне «Мінск-Свет». Скрыншот з відэа

Жанчына пад нікам lana.holl апублікавала ў тыктоку відэа, у якім паказала дзіцячую пляцоўку, дзе, паводле яе слоў, «людзі ўсё ніяк не супакояцца».

Пляцоўку рэгулярна размалёўваюць, і аўтарка не разумее, што рухае тымі, хто гэта робіць.

«Напэўна, гэта нейкі вірус іх моцна трымае, што ім нічога не дапамагае. Усё пераможам, верым… Я не магу. Іх напэўна неяк пакусалі? Вось гэтыя малюнкі тут з’яўляюцца кожны раз! Іх зачышчаюць, але яны нанова з’яўляюцца. Вось што людзям трэба? У каго мозг проста ўжо згніў… Вось гэта напэўна малююць падлеткі хутчэй за ўсё. Ім год па дзесяць, максімум дванаццаць. Размовы іх таксама можна паслухаць, там вушы ўжо скручваюцца», — адзначае аўтарка відэа.

Жанчына абураецца тым, што надпісы знікаюць толькі на кароткі час, бо людзі вяртаюцца і малююць іх наноў.

@lana.holl #беларусь #бчб #минск #город ♬ Oh No - Kreepa

У каментарах сустрэліся прыхільнікі Лукашэнкі, якія пагадзіліся з аўтаркай відэа. Некаторыя з іх адзначылі, што гэтыя надпісы вельмі страшныя, і за іх людзей трэба саджаць у турмы ці прыцягваць да грамадскіх работ.

Аднак сустрэліся і тыя каментатары, якія падтрымалі мастакоў.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі

«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

«Беларусь знікае» — тыкток плюецца з нагоды перайменавання прыпынкаў

Каментары да артыкула