БЕЛ Ł РУС

Вызначылася пераможца конкурсу «Міс Сусвет — 2025»

21.11.2025 / 8:21

Nashaniva.com

Уладальніцай кароны «Міс Сусвет — 2025» стала прадстаўніца Мексікі — 25‑гадовая Фаціма Бош. Фінал 74‑га міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет» прайшоў 21 лістапада (у ноч на пятніцу па мінскім часе) у Тайландзе.

Фаціма Бош. Фота: Mohan Raj / Getty Images

Першая віцэ-міс — 29‑гадовая Правенар Сінгх з Тайланда, другая віцэ-міс — 25‑гадовая Стэфані Абасалі з Венесуэлы.

У топ-12 увайшлі таксама дзяўчаты з Чылі, Калумбіі, Кубы, Гвадэлупы, Пуэрта-Рыка, Кітая, Мальты.

Беларусь на конкурсе прадстаўляла 18‑гадовая Алена Кучарук з Полацка, уладальніца тытулу «Міс Беларусь — 2025».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула