БЕЛ Ł РУС

У Еўропе план Трампа па Украіне лічаць дрэнным

21.11.2025 / 9:41

Nashaniva.com

І задаюцца пытаннем, чаму ў ЕС няма месца за сталом перамоваў

Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Мірны план, прапанаваны ЗША, выклікаў у еўрапейскіх чыноўнікаў трывогу, піша Politico, пагаварыўшы з некалькімі суразмоўцамі.

Яны выражаюць занепакоенасць, бо Еўропа была поўнасцю адхіленая ад распрацоўкі плана, а галоўным чынам — таму, што, па іх меркаванні, саступкі Расіі толькі падштурхнуць Уладзіміра Пуціна да наступнага нападу на НАТА.

«Вядома, гэта выклікае занепакоенасць, але нам трэба прытрымлівацца сваёй пазіцыі. Калі Расія выйдзе сухой з вады, гэта толькі пытанне часу, калі мы ўбачым больш расійскай агрэсіі — ва Украіне, а таксама супраць краін ЕС і НАТА», — кажа еўрапейскі дыпламат.

Яшчэ адзін знаёмы з планам еўрапейскі чыноўнік называе яго «наборам пунктаў, каб задаволіць Пуціна». «Але сігналы такія, што ўкраінцы павінны яго прыняць», — дадае ён.

Таксама ў ЕС занепакоеныя адсутнасцю «месца за сталом перамоваў». «Як так атрымліваецца, што ў еўрапейцаў так мала ўплыву, нават калі цяпер менавіта мы цалкам аплачваем рахунак?» — кажа высокапастаўлены еўрапейскі чыноўнік, назваўшы прапанаваныя Украіне саступкі «нерацыянальнымі».

Паводле слоў нямецкага чыноўніка, федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц «вельмі інтэнсіўна» працуе над каардынацыяй еўрапейскага адказу, які ўтрымліваў бы мірную прапанову на правільным для Украіны шляху.

Ён называе новы план Трампа прыкладам яго «класічнай стратэгіі: аказваць ціск на ўсіх і адразу».

Чытайце таксама:

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

ЗША патрабуюць ад Украіны пагадзіцца на мірны план Уіткафа-Дзмітрыева да 27 лістапада

Каментары да артыкула