У Брэсце падлетак прастрэліў сабе палец з пісталета, купленага ў інтэрнэце
У бальніцу з траўмай пальца звярнуўся 15‑гадовы хлопчык. Падлетак растлумачыў, што пашкоджанне ён атрымаў выпадкова, стрэліўшы сабе ў палец.
У кватэры юнака правялі праверку, пісталет канфіскавалі. Спецыяліст Брэсцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз устанавіў, што гэта пнеўматычны газабалонны пісталет, выраблены заводскім спосабам.
Як растлумачылі бацькі падлетка, гэты пісталет яны купілі на маркетплэйсе і падарылі сыну. Што ім можна нанесці пашкоджанні, яны не думалі.