БЕЛ Ł РУС

Дзіўную і злавесную карціну Фрыды Кала купілі за рэкордныя для жанчыны-мастачкі грошы

21.11.2025 / 11:21

Nashaniva.com

Аўтапартрэт мексіканскай мастачкі Фрыды Кала прададзены на аўкцыёне Sotheby’s у Нью-Ёрку за $54,7 млн.

Фота: Sotheby's

Гэта стала рэкорднай цаной для працы жанчыны-мастачкі, піша The Guardian.

Таргі працягваліся 4 хвіліны, імя пакупніка не раскрываюць.

Карціна пад назвай El sueño (La cama), або «Сон» («Кроў»), была напісана ў 1940 годзе. На ёй Фрыда Кала адлюстравала сябе, якая спіць у ложку. На балдахіне над ёй — шкілет, што пасміхаецца, ён абмотаны дынамітам.

Цікава, што працы Фрыды Кала, якія знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях на тэрыторыі Мексікі, лічацца помнікамі мастацтва і забароненыя для продажу. Выстаўленая на аўкцыёне праца была ў прыватнай калекцыі, імя ўладальніка якой не раскрываецца.

Раней самай дарагой прададзенай на аўкцыёне карцінай жанчыны-мастачкі была праца амерыканкі Джорджыі О’Кіф «Дурман / Белая кветка № 1». Яе купілі ў 2014 годзе за $44,4 млн.

Днямі карціну Густава Клімта «Партрэт Элізабэт Ледэрэр» прадалі за рэкордныя грошы — 236 млн даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула