БЕЛ Ł РУС

Гуджэроці: Лукашэнка запэўніў мяне, што візіт Папы Льва XIV пайшоў бы на карысць беларускаму народу

21.11.2025 / 14:39

Nashaniva.com

Пра гэта кардынал Гуджэроці расказаў у інтэрв'ю «Ватыканскім навінам».

Папа Леў XIV. Фота: Franco Origlia / Getty Images

«Лукашэнка запэўніў мяне, што, на яго погляд, візіт Папы пайшоў бы на карысць беларускаму народу і што ён зробіць усё магчымае, каб гэта адбылося. Такім чынам, ёсць сапраўдны інтарэс. Відавочна, патрабуецца пасрэдніцтва і абмеркаванне: як гэта будзе адбывацца, цяжка прыдумаць звонку.

Папа ніколі не паедзе ў месца, дзе яго прыезд створыць падзел. Гэта святы прынцып: Папа едзе туды, дзе народ можа атрымаць карысць, а не для таго, каб распальваць супрацьстаянне [раней лічылася, што Папа не можа наведваць краіны пад юрысдыкцыяй РПЦ — НН]. Трэба стварыць умовы, каб усе былі перакананыя ў аб'ектыўнай каштоўнасці візіту на карысць народа, а не для нейкай адной «званіцы». Гэта праца, якую трэба зрабіць. Ці будзе поспех адразу ці заўтра? Мы не ведаем», — сказаў кардынал.

«У мае часы ішла гаворка пра візіт Папы ў Беларусь разам з патрыярхам Маскоўскім; тады гэта было немагчыма. Потым патрыярх Маскоўскі і Папа сустрэліся ў іншым месцы. Хто б мог падумаць пра такое? Сіла мары павінна стаць крыніцай нашай адвагі: нельга вечна ўзважваць імавернасці і магчымасці, трэба дзейнічаць», — дадаў ён

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула