БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка на нарадзе з навукоўцамі патлумачыў, за што гневаецца на «некаторых рэктараў»

21.11.2025 / 17:4

Nashaniva.com

20 лістапада, робячы кадравыя прызначэнні, Аляксандр Лукашэнка крытычна адазваўся аб паводзінах асобных кіраўнікоў ВНУ: «Некаторых панесла. Асабліва маладых рэктараў. Яны ўжо дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі». На сённяшняй сустрэчы з навукоўцамі ён развіў гэту тэму далей.

Скрыншот відэа

«Мы некаторым вучоным, яны ў мяне на кантролі, ідучы за вашым прынцыпам амаладжэння, далі салідныя пасады. Натуральна, напярэдадні буйной падзеі, як у нас сёння з вамі размова, я манітору сітуацыю ў грамадстве. […]

І вось прызначылі некалькі новых рэктараў. Ну і зрабілі маніторынг у калектыве перш за ўсё — як жа яны працуюць. Ганьбішча! Ад элементарнага — абнаглелі, зажраліся, інакш не скажаш — прабачце перад вучонымі за гэты тэрмін. Зажраліся да крайнасці! Даходзіла да таго — рэктар прызначае нараду, прыходзяць не дурнейшыя за яго людзі, а ён на дзве гадзіны спазніцца можа, а можа і зусім не прыйсці. Разумееце, людзі прыходзяць, чакаюць рэктара, а ён не прыходзіць на нараду». 

Канкрэтныя прозвішчы асоб, якія яго ўгнявілі, Лукашэнка і гэтым разам не назваў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка запатрабаваў ад навукоўцаў спыніць выконваць незапатрабаваныя даследаванні

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні

Каментары да артыкула