БЕЛ Ł РУС

Мінск і Маскву можа злучыць хуткасны цягнік «Фініст»

21.11.2025 / 19:1

Nashaniva.com

У Расійскіх чыгунках паведамілі, што новы расійскі хуткасны цягнік «Фініст» можа пачаць курсіраваць паміж Масквой і Мінскам. Сцвярджаецца, што гэта першы цалкам імпартазамешчаны аналаг цягніка «Ластаўка», здольны развіваць хуткасць да 160 км/г.

Фота: vagon-vokzal.ru

Электрацягнік мадэлі ЭС105 складаецца з пяці вагонаў, разлічаных на 386 пасажыраў, і абсталяваны пад’ёмнікамі для людзей з абмежаванай мабільнасцю.

«Фініст» можа працаваць на ўчастках са сталым і пераменным токам, а для далёкіх маршрутаў, у тым ліку ў Беларусь, плануецца яго новая мадыфікацыя.

Цяпер Расійскія чыгункі разглядаюць магчымасць запуску цягніка ў некалькіх напрамках: Масква — Мінск, Уфа — Магнітагорск, Новасібірск — Барнаул, Масква — Ніжні Ноўгарад і Масква — Волагда.

Чытайце таксама:

Расійская чыгунка думае запусціць цягнікі «Сапсан» у Мінск

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі

З Мінска хочуць запусціць цягнік у Маскву з хуткасцю да 400 км/г. Што не так з праектам?

Каментары да артыкула