БЕЛ Ł РУС

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы

22.11.2025 / 0:55

Nashaniva.com

Арганізатары Сходу неабыякавых — мерапрыемства праціўнікаў Офіса Ціханоўскай — змаглі часткова правесці яго ў літоўскім Сейме, каб паспрабаваць надаць вагі сваёй ініцыятыве. Лідары трох рухаў, якія былі аўтсайдарамі на выбарах у Каардынацыйную раду, прынялі чарговую дэкларацыю, а пасля прапанавалі сваім прыхільнікам абмеркаваць ужо прынятае.

Віталь Савюк (Краіна для жыцця), Пятрас Аўштравічус (дэпутат Еўрапарламенту ад Літвы), Яўген Вільскі (Народная Грамада). Фота: Белсат

Атрымалася незвычайна — многія ахвотныя паўдзельнічаць у сходзе атрымалі запрашэнні на 14:00 у адзін з віленскіх бізнэс-цэнтраў, а насамрэч само мерапрыемства пачалося ад раніцы ў вузкім коле ў літоўскім Сейме.

Там арганізатары сустракаліся з дэпутатам Еўрапарламента Пятрасам Аўштравічусам. Ён калісьці быў сярод стваральнікаў Ліберальнага руху Літвы, але мае сантымент да Міколы Статкевіча, таму маральна падтрымлівае сяброў ягонай сацыял-дэмакратычнай «Народнай Грамады».

На гэтай сустрэчы і была прэзентаваная Беларуская нацыянальная кааліцыя.

Чытайце:Апаненты Ціханоўскай збіраюцца стварыць свой орган, каб легітымна прадстаўляць беларускі народ

Як выявілася, ініцыятыву запускаюць тыя самыя рухі, што калісьці дамаўляліся сябраваць пад брэндам Мемарандум — «Народная Грамада», «Краіна для жыцця» і Беларуская хрысціянская дэмакратыя (тая, што ўзначальвае Георгій Дзмітрук). Усе яны спрабавалі праявіць сябе на выбарах у Каардынацыйную раду ў мінулым годзе. Праўда, сабралі галасы ўсяго 165 (2,46%) удзельнікаў выбараў і аслупавалі перадапошняе і апошняе месца.

Сход неабыякавых. Фота Радыё Свабода

На Сход неабыякавых — яго другую частку — прыйшло каля 40 чалавек. Яшчэ некалькі дзясяткаў назіралі за шоу анлайн. Трансляцыя ішла адразу на некалькіх каналах, але колькасць гледачоў была мізерная — як і ва ўсіх падобных афіцыйных канферэнцыях, што за Ціханоўскую, што супраць. У ютуб-канале Вольгі Карач трансляцыю доўгі час глядзеў роўна адзін чалавек.

Дарэчы, Вольга Карач — прызнаная літоўцамі пагрозай нацыянальнай бяспекі для краіны — адзначыла сход сваёй увагай і нават узяла слова.

Таксама сярод выступоўцаў на працягу дня былі ваяры Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч і Віталь «Вітушка» Трыгубаў, актывісты дыяспары Антон Малкін і Міхаіл Кучараў, сябра «Народнай Грамады» Хелен Мінская (аказваецца, яе сапраўднае імя Алена Філатава), былы маладафронтавец Андрусь Цянюта.

Чытайце таксама:

Прац

Каментары да артыкула