БЕЛ Ł РУС

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

22.11.2025 / 8:8

Nashaniva.com

У пятніцу ў Прыпяці злавілі экзэмпляр даўжынёй 225 сантыметраў.

Мяркуецца, што вага рыбы склала каля цэнтнера, але ўзважыць магчымасці не было. Рыбакі кажуць, што сом трапіўся ім выпадкова, наогул яны лавілі шчупака. Самоў у гэты сезон здабываць забаронена.

Пра гэтую падзею паведаміў Нацыянальны парк «Прыпяцкі», ва ўгоддзях якога ўсё адбылося. Сом узяўся на «шчупаковую» блешню пры лоўлі з берага. У нацпарку журналістам Onliner.by удакладнілі: што да вагі — існуе формула вызначэння пры вядомых даўжыні і ахопе.

Так атрымалі гэты прыблізны цэнтнер. Чаму не ўзважылі нармальна? Ды таму што рыбакі адпусцілі гіганта. «Усё правільна зрабілі», — кажуць у «Прыпяцкім».

З 1 лістапада ў Беларусі дзейнічае забарона на лоў сома. У выпадку, калі рыбіна рыбакам усё ж выпадкова трапілася, яе трэба неадкладна адпускаць.

У нацпарку лічаць тое, што адбылося, чарговым добрым знакам і сведчаннем багацця мясцовай іхтыяфауны: «Такія самы — не проста трафей, гэта гарантыя здароўя ўсёй папуляцыі. Асобы такога памеру ўжо здольныя эфектыўна аднаўляць патомства, таму іх захаванне крытычна важнае для экасістэмы». Наогул тут часта трапляюцца рыбы звыш 10 кілаграмаў, а значыць, кармавыя рэсурсы і іншыя ўмовы ў парадку.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Национальный парк «Припятский» (@pripyat_national_park)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула