БЕЛ Ł РУС

Топ-10 самых дарагіх беларускіх футбалістаў

22.11.2025 / 8:31

Nashaniva.com

Узначальвае спіс паўабаронца казахстанскага «Кайрата» Валерый Грамыка, кошт якога ацэньваецца ў 1,5 мільёна еўра, піша football.by.

Валерый Грамыка, фота footballl.by

Другое месца займае галкіпер балгарскага ЦСКА Фёдар Лапавухаў — 1,2 мільёна.

На пазіцыях з 3‑й па 6-ю, з коштам у 1 мільён еўра, знаходзяцца абаронца самарскіх «Крыльяў Саветаў» Кірыл Пячэнін, нападнік польскага «ГКС Катавіцы» Ілля Шкурын, форвард маскоўскага ЦСКА Арцём Шуманскі і гулец нападу партугальскага «Порту» Трафім Мельнічэнка.

Сёмае месца — у абаронцы маскоўскага «Тарпеда» Глеба Шаўчэнкі — 900 тысяч еўра.

Пазіцыі з 8‑й па 10‑ю займаюць форвард славенскага «Цэле» Віталій Лісаковіч, паўабаронца казахстанскай «Астаны» Макс Эбонг і гулец абароны расійскага «Пары НН» Вадзім Пігас, коштам 800 тысяч еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула