БЕЛ Ł РУС

Пешаход у святлоадбівальнай камізэльцы загінуў пад коламі трох аўтамабіляў на гродзенскай трасе

22.11.2025 / 15:1

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўчора ў 19:40 на 75‑м кіламетры дарогі М-6 у Валожынскім раёне, паведамляе Мінскае абласное ДАІ.

Фота: ДАІ

40‑гадовы кіроўца аўтамабіля Avatr здзейсніў наезд на 56‑гадовага мужчыну з Іўеўскага раёна. Пешаход быў у святлоадбівалькай кіамзэльцы.

Ад удара мужчыну адкінула на паласу сустрэчнага руху.

Там яго паслядоўна збілі яшчэ два аўтамабілі — Audi A6 і Renault.

Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў на месцы здарэння. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула