БЕЛ Ł РУС

У Оршы гарэў гандлёвы павільён «Рыбка»

22.11.2025 / 16:13

Nashaniva.com

У Оршы загарэўся гандлёвы павільён «Рыбка», які знаходзіцца ў складзе комплекснага модуля разам з аўтобусным прыпынкам. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла 22 лістапада ў 9:34, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота: vitebsk.mchs.gov.by

На месца здарэння накіравалі пяць адзінак тэхнікі. Унутры павільёна выратавальнікі зафіксавалі моцнае задымленне і хутка ліквідавалі пажар.

У выніку агонь пашкодзіў нацяжную столь, закапціў сцены і частку тавараў. Пацярпелых няма.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула