Вызваленых з няволі ўкраінцаў сустракаў асабіста Кірыла Буданаў ВІДЭА
Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданаў падзяліўся відэа, на якім бачна, што сярод людзей, якія сустракалі вызваленых сёння з турмаў у Беларусі ўкраінскіх грамадзян, быў і ён сам.
Скрыншот відэа
Пра памілаванне Аляксандрам Лукашэнкам і вызваленне з беларускіх турмаў 31 зняволенага грамадзяніна Украіны стала вядома сёння, 22 лістапада.
Персанальна пакуль вядома толькі пра вызваленне 18‑гадовай Марыі Місюк.