Вакол Бандэры
Наўрад ці які дакумент Еўрапарламента калі-кольвек выклікаў такі скандал ва Украіне, як рэзалюцыя ад 25 лютага аб сітуацыі ў краіне, асабліва яе пункт 20. Піша Мікола Рабчук.
Наўрад ці які дакумент Еўрапейскага парламентакалі-кольвек выклікаў такі скандал ва Украіне, як рэзалюцыя ад 25 лютага 2010 года аб сітуацыі ў краіне, асабліва яе пункт 20, у якім гаворыцца, што Еўрапарламент «глыбока шкадуе аб рашэнні былога прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі пасмяротна ўзнагародзіць Сцяпана Бандэру, лідэра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН), якая супрацоўнічала з нацысцкай Германіяй, званнем „Нацыянальны Герой Украіны“, і спадзяецца, што новае ўкраінскае кіраўніцтва перагледзіць такія рашэнні і захавае прыхільнасць еўрапейскім каштоўнасцям». [1]
Тысячы ўкраінцаў адказалі петыцыяй, у якой заявілі, што «рашэнне Еўрапарламента пазбаўленае сур’ёзнай гістарычнай падставы і грунтуецца на паклёпніцкай інфармацыі пра так званае „супрацоўніцтва“ АУН і Рэйха, што ў свой час пачала сцвярджаць савецкая прапаганда», што «ацэнкі, выказаныя Еўрапарламентам у дачыненні да фігуры С. Бандэры, абражаюць пачуцці мільёнаў украінцаў, якія за сваё імкненне да свабоды і самастойнасці былі пакараныя ганьбай і рэпрэсіямі», што «такія заявы Еўрапарламента зніжаюць папулярнасць ідэі еўраінтэграцыі сярод яе прыхільнікаў ва Украіне».
«Сцяпан Бандэра і яго паплечнікі, — гаворыцца ў петыцыі, — абвясцілі ў Львове 30 чэрвеня 1941 г. аднаўленне дзяржаўнай незалежнасці супраць волі гітлераўскай Германіі і за гэта былі зняволеныя ў нямецкіх канцэнтрацыйных лагерах.Сам С. Бандэра стаў вязнем лагера Заксенхаўзен. Яго браты Аляксандр і Васіль адбывалі зняволенне ў Аўшвіцы, а потым былі закатаваныя.
Барыс Тарасюк, былы міністр замежных справаў і цяперашні старшыня ўкраінскай партыі «Народны Рух», выказаў глыбокую занепакоенасць у адкрытым лісце да старшыні Еўрапарламента Ежы Бузека: «Еўрапейскі парламент, на жаль, кіраваўся неаб’ектыўнай інфармацыяй, што, зрэшты, і пацягнула за сабою гэтае непаразуменне. Больш за тое,
новаабраны прэзідэнт Украіны В. Януковіч, далёкі ад ідэалаў і прынцыпаў еўрапейскай дэмакратыі, можа „прыкрыцца“ рашэннем ЕП,каб апраўдаць свой антыўкраінскі крок па скасаванні Указу былога прэзідэнта Украіны адносна С. Бандэры». [3]
Прэзідэнт Юшчанка таксама быў непахісны. Ён абвінаваціў Еўўрапарламент у «гістарычнай перадузятасці» і няздольнасці паглядзець на гісторыю «вачыма сучаснасці» замест састарэлых лінзаў савецкай прапаганды. Ён таксама адзначыў, што быў яшчэ «актыўны бок, які ініцыяваў справу і падбухторваў іх [дэпутатаў ЕП] усімі магчымымі спосабамі», аднак не канкрэтызаваў, хто гэта. [4] Іншыя аглядальнікі тым часам напісалі цалкам адкрыта пра «польскую здраду». «На працягу апошніх гадоў, — заявіў адзін з іх, — палякі не стамляліся паўтараць, што былі і застаюцца „еўрапейскімі адвакатамі Украіны“. Цяпер мы ведаем, што яны хітравалі». [5] Некаторыя пайшлі яшчэ далей, намякаючы на своеасаблівую змову — нейкі бартэр паміж палякамі і расійцамі: саступкі ў справе Катыні ў абмен на лабіраванне антыўкраінскай рэзалюцыі ў Еўрапарламенце.
Украінскія лібералы апынуліся між молатам і кавадлам. З аднаго боку, яны не маглі адчуваць асаблівага захаплення апартуністычным рашэннем Юшчанкі, гэтак жа, як і кантраверсійнай спадчынай Бандэры, АУН і УПА. Аднак з іншага боку, яны не маглі таксама не бачыць усіх наступстваў просталінейнага і безадказнага ўмяшання дэпутатаў Еўрапарламента ў складаныя пытанні, пра якія большасць з іх увогуле не мае ўяўлення. Вядомы ўкраінскі гісторык Яраслаў Грыцак выказаў расчараванне і разгубленасць у некалькіх словах: «Гэта горш, чым злачынства, гэта неапраўданае глупства». [6] Ён меў на ўвазе перш за ўсё польскіх дэпутатаў Еўрапарламента, якія падтрымалі дакумент, хоць лепш за іншых мусілі б ведаць і пра складанасці самой праблемы, і пра вельмі спецыфічны палітычны кантэкст сённяшняй Украіны. Але гэта не здымае адказнасці і з іншых парламентарыяў за неразумнае падліванне смалы ў агонь унутрыўкраінскага канфлікту.
Вядучая польская ліберальная Gazeta Wyborcza, выказаўшы шкадаванне з нагоды ўказу Юшчанкі, агучыла здагадку, што шкода, нанесеная
Акрэсленне кантэксту
Каб пазбегнуць наступстваў, якія відавочна не супадаюць з першапачатковымі намерамі Еўрапарламента, аўтары дакумента павінныя былі прыняць пад увагу прынамсі тры асаблівасці палітычнай сітуацыі ва Украіне.
Колькасная перавага «абарыгенаў» кампенсуецца вышэйшым сацыяльна статусам «каланістаў», абумоўленым гістарычна іх пераважна гарадскім пражываннем, лепшым доступам да сучаснай культуры і адукацыі, эканамічных рэсурсаў, сацыяльных сетак, а таксама адкрытай і прыхаванай імперскай палітыкай надавання адной групе перавагаў над іншай. Існуе таксама вялізная група «абарыгенаў», што гістарычна адарваліся ад сваёй супольнасці і асіміляваліся, у рознай ступені, у паноўную культуру крэольскага тыпу. І значна меншая, аднак досыць важная група «каланістаў», якія выбралі ідэнтычнасць абарыгенаў ці хаця б сталі на іх бок — прыкладна як галоўны герой нашумелага амерыканскага фільма «Танцы з ваўкамі». Наяўнасць такіх прамежкавых, пераходных груп, а таксамаПа-першае , Украіна не толькі посткамуністычная, але і посткаланіяльная краіна, падзеленая прыкладна пароўну на дзве супольнасці — «абарыгенаў» і «каланістаў» (і, адпаведна, іх нашчадкаў). Абедзве супольнасці маюць уласныя культуры, мовы, сімвалы, міфы, гістарычныя наратывы, уласных герояў і антыгерояў.
Дамінантны імперскі погляд на ўкраінцаў заўсёды зводзіцца да таго, што яны — разнавіднасць расійцаў, а іх асіміляцыя ў расійскую мову і культуру афіцыйна разглядалі як «гістарычна прагрэсіўную», станоўчую і заканамерную з’яву. Любы супраціў гэтаму працэсу і нават выказванне сумневаў у яго натуральнасці і прагрэсіўнасці кваліфікавалі як «буржуазны нацыяналізм». За савецкім часам гэта было крымінальнае злачынства. З яго дапамогай лёгка глушыць любыя спробы маргіналізаваных групаў бараніць свае моўныя, культурныя і іншыя правы. Барацьба з украінскім (і любым іншым, акрамя расійскага, зразумела) «буржуазным нацыяналізмам» была галоўнай задачай спецслужбаў і органаў прапаганды. Што азначала, у прыватнасці, дыскрэдытацыю ўсяго ўкраінскага, якое не ўкладалася ў афіцыйную канцэпцыю спрадвечнагаУсе гістарычныя выпадкі ўзброенага супраціву такому «ўз’яднанню» асабліва старанна палівалі брудам, таму не дзіўна, што Бандэра і АУН сталі найгоршым, дэманічным увасабленнем украінскага «буржуазнага нацыяналізму» — збіральным вобразам крыважэрных забойцаў і нацысцкіх калабарацыяністаў. У дамінантным (у прыватнасці, ва Украіне) дыскурсе іх усё яшчэ падаюць як сімвалічную паталогію, экстрэмальнае адхіленне ад афіцыйна ўхваленай нормы. Прычым «норма» тут — не ўпэўнены ў сабе еўрапейскі,ўкраінска-расійскага сяброўства і нястрымнага імкнення ўкраінцаў «уз’яднацца» і канчаткова зліцца са «старэйшым братам».
Першыя, акрыленыя перамогай свайго кандыдата на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах, спрабуюць замацаваць палітычнае, культурнае і эканамічнае дамінаванне ў краіне, манапалізуючы і цэнтральную, і рэгіянальную ўладу ўсімі магчымымі сродкамі. Гэта, уласна, трэцяя асаблівасць сённяшняй Украіны, у дачыненні да якой еўрапарламентарыі аказаліся, на жаль, фатальна сляпымі і глухімі. Яны, як і Юшчанка, здаецца, абралі неспрыяльны момант для не надта мудрага рашэння. Фактычна яны падбадзёрылі рэваншысцкія настроі Партыі рэгіёнаў, што перамагла і цяпер аднаўляе русіфікацыйную палітыку савецкага тыпу, зводзячы на нішто ўсе, не надта энергічныя і паслядоўныя, намаганні сваіх папярэднікаў па падтрымцы каляніяльна прыніжанай украінскай мовы, культуры і ідэнтычнасці.
Так, новы ўрад атрымаў выдатны палітычны падарунак ад Еўрапейскага парламента. Цяпер ён можа выдаваць злашчаснае рашэнне дэпутатаў ЕП за міжнароднае асуджэнне нацыяналістычнай палітыкі сваіх папярэднікаў і, адпаведна, за ўхвалу антынацыяналістычных (фактычна антыўкраінскіх) мерапрыемстваў новай улады. Што яшчэ горш — па нешчаслівым збегу акалічнасцяў рэзалюцыя Еўрапарламента нібыта легітымізуе самыя бессаромныя, грубыя парушэнні Канстытуцыі, якія ажыццяўляюцца ў апошнія месяцы «антынацыяналістычным» і «антыбандэраўскім (ergo «еўрапейскім») рэжымам. Варта ўзгадаць хаця б незаконнае рашэнне адтэрмінаваць на нявызначаны час мясцовыя выбары, якія паводле Канстытуцыі мусяць адбыцца ў маі, альбо парламенцкі пераварот і стварэнне ўраду абсалютна незаконным чынам. (Гэтая ўзурпацыя ўлады была неўзабаве ўхваленая Канстытуцыйным судом, які загадкава змяніў сваё меркаванне паўтарагадовай даўніны, бо ў канцы 2008 года прыняў адваротнае рашэнне па гэтым жа пытанні).
У прапагандысцкім дыскурсе Януковіча і яго хеўры «цывілізаваная Еўропа» не проста блаславіла іх на расправу з Бандэрам і наогул з «украінскім нацыяналізмам», але і далаХоць гэтая спадчына ўключае ў сябе не толькі афіцыйнае ўслаўленне Бандэры і АУН (як гэта ўяўляецца дэпутатам Еўрапарламента) і не толькі мяккія спробы адраджэння ўкраінскай мовы і культуры, але і палітычны плюралізм, свабоду слова, незалежнасцькарт-бланш на дэмантаж усёй спадчыны Памаранчавай рэвалюцыі.
Вядома, Еўрапарламент не хацеў гэтага дасягнуць рэзалюцыяй, але менавіта так новы ўкраінскі ўрад інтэрпрэтуе яе, каб легітымізаваць сваю сумнеўную палітыку, і менавіта так яго пераможаныя «памаранчавыя» апаненты ўспрымаюць пазіцыю Еўрасаюза: «Асуджэнне Бандэры ўключае ў сябе шмат шакавальнага. Дзень прыняцця рэзалюцыі, 25 лютага, быў днём інаўгурацыі новага прэзідэнта. Плюс ашаламляльны кантраст з няздольнасцю ЕП прыняць рэзалюцыю, якая асудзіла б пераслед палякаў у Беларусі. Ашаламляльна і тое, што пункт пра Бандэру ў рэзалюцыі пра Украіну напісалі палякі. У дадзеным выпадку Польшча нагадвае больш пракурора Украіны, чым яе адваката. Ніхто не зможа пераканаць мяне цяпер, што еўрапейскія лідэры не хацелі Януковіча як прэзідэнта. Яны напэўна хацелі, каб ён стаў прэзідэнтам, каб нішто ўжо не перашкаджала ім лізаць расійскія газаправоды. Калі я кажу „нішто“, я маю на ўвазе Украіну… Я стараюся заставацца аптымістам, але адначасова ўсведамляю, што паспяховая, эфектыўная, сучасная ўкраінская дзяржава — у інтарэсах толькі самой Украіны. Мы можам разлічваць толькі на ўласныя сілы». [8]
Эмоцыі — не найлепшы дарадца ў палітыцы, і біццё ў набат ужо ў першыя тыдні кіравання новага ўраду сапраўды можа многім падацца заўчасным. Зрэшты, аўтарытарызм у расійскім стылі выглядае сёння ва Украіне гэтак жа рэальна, як нацызм у Германіі ў першыя месяцы пасля перамогі Гітлера, таму Еўрасаюзу самы час падумаць пра абарону славутых «еўрапейскіх каштоўнасцяў» ад новаабранага Януковіча і яго партнёраў, а не ад усімі закінутага і забытага Юшчанкі і яго бясцэнных, гэта значыць нічога не вартых, указаў.
Польскія палітыкі, здаецца, ужо зразумелі, што выгнанне бесаў украінскага нацыяналізму наўрад ці павінна быць прыярытэтам Еўрасаюза ў постпамаранчавай Украіне. Амбасадар Яцэк Ключкоўскі у інтэрв’ю 24 сакавіка інфармацыйнаму агенцтву УНІАН часткова адступіў ад жорсткай пазіцыі свайго ўраду і Еўрасаюза адносна славутага ўказу Юшчанкі: «Гэта, вядома, няпраўда, што Бандэра быў нямецкім калабарацыяністам, і не варта яго вінаваціць у калабарацыянізме. Але ці могуць лозунгі Бандэры быць адэкватнымі для сучаснай дэмакратычнай дзяржавы? Ці можа такая спрэчная постаць быць сучасным узорам для народа, які імкнецца рухацца па шляху еўрапейскай інтэграцыі? Таму мы былі занепакоеныя гэтай узнагародай, але рашэнне аб наданні або ненаданні званняў — гэта справа Украіны».[9]
Павал Коваль, польскі дэпутат ЕП, зрабіў іншы прымірэнчы жэст у інтэрв’ю папулярнаму ўкраінскаму сайту: «На маю думку, ацэньваць гістарычную палітыку ні
Бандэраўская спадчына
Дыскусія пра Бандэру, вядома, не знікне з украінскага жыцця, якія б рашэнні ні прымаў Еўрапейскі парламент і якія б захады ні рабіў рэжым Януковіча. Бо датычыць яна найперш не гісторыі, не палітыкі або ідэалогіі, а ідэнтычнасці.
Бандэра, як і АУН/УПА, — гэта метанімія дзвюх розных спадчын, якія былі гістарычна непадзельнымі, аднак разышліся цяпер у два цалкам розныя дыскурсы і сфармавалі дзве розныя дыскусіі, якія часта, наўмысна і ненаўмысна, перамешвалі, робячы і без таго складаную праблему яшчэ больш заблытанай.
Адной з іх з’яўляецца спадчына палітычнага гвалту, тэрору, аўтарытарызму, інтэгральнага нацыяналізму, ксенафобіі і неталерантнасці. Некаторыя палымяныя змагары з бандэраўшчынай, як, напрыклад, вядомы канадскі гісторык украінскага паходжання
Да ліпеня 1941 г. Бандэра і яго АУН хацелі стаць саюзнікамі немцаў з надзеяй атрымаць нацыянальную незалежнасць, якую яны разглядалі як найвышэйшы прыярытэт. А нацысты хацелі, каб тыя былі толькі калабарацыяністамі, а не саюзнікамі. І калі ўкраінцы пасля нападу немцаў на СССР абвясцілі незалежнасць у Львове 30 чэрвеня 1941 г., нацысты не ўспрынялі гэта як факт, які адбыўся. У пэўным сэнсе, як сарданічна адзначае Матыль, немцы міжволі выратавалі нацыяналістаў ад лёсу калабарацыяністаў і, магчыма, фашыстаў.Яны нанеслі ўдары па АУН у сярэдзіне 1941 года, пасадзілі Бандэру ў Заксенхаўзен, а двух яго братоў — у Аўшвіц і даручылі гестапа знішчыць усю нацыяналістычную сетку. «Тады нацыяналісты Бандэры падаліся ў падполле і нарэшце прыйшлі да кіравання масавым рухам супраціву, які ваяваў з немцамі, а пасля з камуністамі. Нямецкія дакументы дастаткова поўна адлюстроўваюць, як нацысцкая ўлада ставілася да Banderabewegung — як да сур’ёзнай антынямецкай сілы». [12]
Прыпісваны АУН антысемітызм з’яўляецца яшчэ больш складанай і контраверсійнай справай, бо, з аднаго боку, непрыязнасць ці нават варожасць да габрэяў была сапраўды распаўсюджанай з’явай сярод многіх украінскіх нацыяналістаў, але з іншага — яны не разглядалі габрэяў як галоўных і спрадвечных ворагаў, хутчэй бачылі ў іх (ці ў большасці з іх) апартуністычных саюзнікаў палякаў ці саветаў, якіх лічылі сваімі сапраўднымі ворагамі. Гэтая антыгабрэйская перадузятасць, безумоўна, падштурхоўвала асобных нацыяналістаў да антыгабрэйскіх эксцэсаў, аднак яго непраграмны, неідэалагічны характар пакідаў значную прастору для супрацоўніцтва з тымі габрэямі, якіх яны лічылі «сваімі», г.зн. лаяльнымі да ўкраінскай справы. Таму даволі значная колькасць габрэяў была выратаваная нацыяналістамі, а некаторыя нават далучыліся да УПА, каб ваяваць і з нацыстамі, і з саветамі.
З нарматыўнага пункту гледжання ні палітыка, ні ідэалогія Бандэры і АУН не выглядаюць цяпер прымальнымі, а тым больш практычна дастасоўнымі. Гэта тая частка іх спадчыны, якую варта канечне адкінуць, бо яна «мае невялікі этычны сэнс сёння» [13] ці, як справядліва заўважыў іншы гісторык, «у XXI стагоддзі [такія] погляды здаюцца архаічнымі і небяспечнымі». [14]
Аднак ёсць яшчэ адна частка спадчыны УПА, якая зусім не выглядае састарэлай у сённяшняй Украіне. «Гэта спадчына ахвярнасці, якую шмат хто ў Заходняй Украіне звязвае з Бандэрам і не жадае забываць… Кожны, хто цікавіцца гісторыяй Савецкай Украіны, ведае, што партызаны, якія змагаліся пад лозунгамі Бандэры, супраціўляліся ўсталяванню сталінскага кіравання з вялізнай адданасцю. Таму, думаецца, у рашэнні Юшчанкі ёсць пэўная бінарная палітычная логіка:
уславіць Бандэру — гэта адкінуць Сталіна і адпрэчыць любыя прэтэнзіі Масквы на ўладу над Украінай. [15]
Аляксандр Матыль акрэсліў праблему яшчэ больш выразна: «Сучасныя ўкраінцы, якія лічаць Бандэру героем, узвялічваюць яго і непахісны супраціў яго руху Савецкаму Саюзу ў
Апошні пункт асабліва важны. Ён сведчыць, што Украіна не толькі не з’яўляецца «нармальнай» краінай з моцнай ідэнтычнасцю і бяспечнай дзяржаўнасцю, што свабодна выбірае паміж аўтарытарызмам і дэмакратыяй, то бок паміж крыптафашысцкай спадчынай, якую ўвасабляе Бандэра і АУН, і
Таму рэальны выбар для ўкраінцаў — не паміж нацыяналістычнай дыктатурай у стылі АУН і ліберальнай дэмакратыяй у стылі Еўрасаюза. Большасць з іх зрабіла гэты выбар даўно, і фактычна цяпер ніхто, акрамя маргіналаў, не адстойвае першай альтэрнатывы і не адмаўляе другой. Між тым рэальны выбар для ўкраінцаў заключаецца ў тым, бараніць нацыянальны суверэнітэт, годнасць і ідэнтычнасць ці аддаць гэта ўсё на расправу Расіі і мясцовым
Характэрна, што менавіта гэтая частка спадчыны Бандэры і АУН/УПА была галоўнай мішэнню саветаў, пра што трапна нагадвае нам Матыль: «Савецкая прапаганда заўсёды дэманізавала нацыяналістаў не таму, што тыя парушалі правы чалавека — урэшце, кім былі камуністы, што прыдумалі ГУЛАГ, каб пераймацца правамі чалавека, — а за іх супраціў сталінскаму кіраванню. За перыяд
Гэта, магчыма, было б добрым адказам на пытанне
Калі Савецкі Саюз распаўся і на яго руінах паўсталі новыя дзяржавы, украінцы — як усе іншыя нерасійцы — пачалі ставіць пад сумнеў савецкую прапаганду і ствараць уласную гісторыю.Тое, што савецкія прапагандысты і гісторыкі старанна ігнаравалі або скажалі, стала аб’ектам даследаванняў, абмеркаванняў і дыскусій. Тое, што расійскія шавіністы выкарыстоўвалі як абразу — „бандэравец“, — стала ўхвальным словам, амаль гэтак жа, як афраамерыканцы прысвоілі слова nigger…» [19]
Такім чынам, словы «Бандэра» і «бандэравец» у ідэалагічным украінафобскім дыскурсе дамінантных саветафілаў сталі сінонімам практычна кожнага свядомага, незрусіфікаванага і несаветызаванага ўкраінца — непаслухмянага Пятніцы, які адмаўляецца прызнаваць
Прасцей кажучы, «абарыгенная» частка ўкраінскага грамадства не мае і не будзе мець асаблівай матывацыі адмовіцца ад сваіх нацыяналістычных сімвалаў, пакуль іншая, крэольская, частка гэтага самага грамадства песціць і памнажае сімвалы каланіяльнай заваёвы і дамінавання — усіх сваіх незлічоныхленінаў-сталінаў , дзяржынскіх і кіравых, пятроў і кацярынаў «вялікіх» і г.д.
Яраслаў Грыцак мае рацыю: «Мы павінны прызнаць падзеленасць украінскай гістарычнай памяці як факт, з якім нам і нашым нашчадкам давядзецца жыць яшчэ даволі доўга. Ідэальнай палітычнай развязкай для Украіны быў бы пакт пра амнэзію — забарона выкарыстоўваць гісторыю ў палітычных мэтах — на перыяд, пакуль краіна стаіць на парозе радыкальнай трансфармацыі… Гэта перадугледжвае наяўнасць палітычна адказнай эліты і нейтральнага арбітра, якому ўсе давяраюць і які кантралюе правілы гульні (у Іспаніі такім арбітрам быў кароль). Але нават калі б яны цудам з’явіліся, пра ўласную гісторыю ўкраінцам не дадуць забыць іх найбліжэйшыя гістарычныя суседзі — габрэі, палякі, расійцы… Украіне трэба выпрабаваць іншую, англасаксонскую формулу, якая дапускае існаванне ў сабе розных, часам узаемавыключальных, элементаў гістарычнай памяці, дзеля стварэння агульнанацыянальнага кансэнсусу па формуле „e pluribus unum“- з многіх адна». [20]
Пакуль гэта выглядае малаздзяйсняльнай марай, бо наўрад ці цяперашняя Расія пагодзіцца з любым украінскім адрозненнем, якое не ўкладаецца ў імперскую парадыгму. Аднак Варшава, магчыма, пачуе гэтыя аргументы, а магчыма, пачуе і Брусэль. Яны мусяць прызнаць права малых нацый, якім пагражае знікненне, мець сваю ўласную памяць. Інакш, як сцвярджае Грыцак, агульная еўрапейская памяць будзе толькі дамінаваннем моцных і багатых над слабымі і беднымі. «Малыя нацыі павінныя мець права шанаваць нязручных, неартадаксальных герояў — пакуль яны шануюць гэтых герояў не як сімвалы гвалту над іншымі народамі, а як сімвалы супраціву ў барацьбе за ўласнае выжыванне і ўласную годнасць. У выпадку з Бандэрам справа не ў тым, быў ці не быў ён фашыстам — справа ў тым, ці ўшаноўвае яго як фашыста большасць людзей, што яго шануе».
Нацыянальныя героі звычайна не беззаганныя. Індзейцы Лацінскай Амерыкі маюць сур’ёзныя агаворкі адносна Калумба, у афраамерыканцаў дастаткова падставаў лічыць Джорджа Вашынгтана цынічным рабаўладальнікам, увесь Трэці свет можа цалкам абгрунтавана ненавідзець многіх шаноўных еўрапейскіх дзяржаўных дзеячаў як жорсткіх расістаў, чачэнцам цяжка зразумець велікадушнасць Жака Шырака, які ўзнагародзіў Вялікім крыжом Ганаровага легіёну прэзідэнта Пуціна, а палестынцы наўрад ці ўгледзяць штосьці гераічнае ў закліках Бен Гурыёна «выгнаць арабаў і заняць іх месца».[21]
І ўсё ж наўрад ці дэпутаты Еўрапейскага парламента
Гістарычная праўда пераважна надзвычай складаная і неадназначная, і гісторыя з Бандэрам — не выключэнне. Яна мае і цёмныя, і светлыя бакі. І важнасць кожнага з іх не варта змяншаць або перабольшваць. Яшчэ больш важна не разглядаць ні адзін з іх
[1] European Parliament resolution of 25 February 2010 on the situation in Ukraine.
[3] Українська правда,
[5] Богдан Червак, «Українське питання Європарламенту», Українська правда,
[6] Ярослав Грицак, «Клопоти з пам’яттю», Zaxid.net,
[7] Andrzej Eliasz, «Polska — Ukraina: niewiadoma z Rosja w tle», Gazeta Wyborcza, 27–
[8] Iryna Magdysh, «Ukrainians have right to honor their own heroes», Kyiv Post, 4 March 2010.
[9] «Посол Польщі:
[10] Павел Коваль, «Криза примусить Україну зробити чіткий вибір», Zaxid.net,
[12] Ibid.
[13] Timothy Snyder, «A Fascist Hero in Democratic Kiev», New York Review of Books,
[14] David Marples, «Yushchenko erred in honouring Bandera», Edmonton Journal,
[15] Timothy Snyder, «A Fascist Hero in Democratic Kiev», New York Review of Books,
[16] Motyl, «Ukraine…», p. 9;
[17] Motyl, p. 8.
[18]
[19] Motyl, p. 8.
[20] Грицак, «Клопоти…»
[21] Michael Bar Zohar,