У Падмаскоўі гарыць атакаваная дронамі Шатурская ДРЭС
У падмаскоўным горадзе Шатура атакавана і гарыць ДРЭС. Пажар на станцыі працягваецца пасля начной атакі і ранкам.
Шатурская ДРЭС імя Леніна — адна з найстарэйшых у Расіі, яна забяспечвае электраэнергіяй і цяплом Маскоўскую вобласць.
На фоне атакі маскоўскі аэрапорт Жукоўскі часова спыніў сваю працу, паведаміла Расавіяцыя.
За ноч над РФ і анексаваным Крымам збітыя 75 украінскіх БПЛА, заявілі ў Мінабароны РФ.