БЕЛ Ł РУС

У Варшаве адбудзецца сустрэча са Святланай Алексіевіч і Евай Вежнавец

23.11.2025 / 10:53

Nashaniva.com

Пісьменніцы стануць гасцямі мерапрыемства ў межах выставы «Блізкі Усход, Далёкі Захад — Кіеўскае біенале 2025», піша «Беларускі ПЭН».

16:00—17:30 — размова са Святланай Алексіевіч. У гэтай панэльнай дыскусіі Святлана распавядзе пра тое, як пісьменства і публікацыя могуць стаць актамі супраціву прыгнёту і разбурэнню.

18:00—19:30 — ананімны дзённік з Мінска і размова з Евай Вежнавец. Падчас сустрэчы будуць зачытвацца фрагменты ананімнага дзённіка, а Ева Вежнавец раскажа пра сваю творчасць і патэнцыял беларускага літаратурнага свету.

Сустрэча адбудзецца 29 лістапада ў Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве, Marszałkowska 103.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула