«Я сказаў «так». Украінскі спявак Melovin абвясціў пра заручыны з парамедыкам УСУ ФОТЫ
Спявак, які прадстаўляў Украіну на «Еўрабачанні» ў 2018 годзе, у інстаграме падзяліўся фота з заручын.
Пакуль ва Украіне законам не прызнаюцца аднаполыя шлюбы, 28‑гадовы спявак Melovin (Канстанцін Бачароў) пахваліўся навіной: ён заручыўся са сваім каханым — вайскоўцам.
Абраннікам спевака стаў парамедык УСУ і будучы пластычны хірург Пятро Злоця, піша Табло ID.
У каментарах прыхільнікі ў асноўным віншуюць спевака з тым, што ён знайшоў сваё каханне, аднак ёсць і тыя, хто заяўляе, што больш не прыйдзе на яго канцэрты.