Мінабароны Беларусі: Захоўваем працоўныя кантакты з краінамі Захаду
Начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва і памочнік міністра абароны Беларусі Валерый Равенка заявіў, што Мінск працягвае падтрымліваць «працоўныя кантакты» з краінамі Захаду для захавання стабільнасці.
Як паведаміў Равенка ў эфіры «ВоенТВ», кантакты з заходнімі краінамі прызначаны «для захавання стабільнасці, для падтрымання вось гэтага міру хаця б каля межаў Рэспублікі Беларусь».
«Гэта вельмі важна для нашай дзяржавы», — падкрэсліў ён.
Паводле яго слоў, у зоне адказнасці дэпартамента знаходзіцца ўзаемадзеянне з узброенымі сіламі розных рэгіёнаў.
«Гэта Блізкі Усход, гэта краіны Афрыкі, гэта Лацінская Амерыка. Мы актыўна працуем на кірунку Блізкага Усходу, Цэнтральнай Азіі. Я не кажу на сёння пра нашых саюзнікаў Расійскай Федэрацыі — тут у нас усё стабільна», — сказаў ён.