БЕЛ Ł РУС

Ці праўда, што гэта зіма будзе самай халоднай у Беларусі?

23.11.2025 / 19:5

Nashaniva.com

У Белгідрамет адказалі.

Да прагнозаў «самай халоднай зімы ў Беларусі» трэба ставіцца крытычна, заўважае начальнік службы метэапрагнозаў Белгідрамета Марына Грыцкевіч.

Чым раней даецца прагноз надвор'я, тым большая імавернасць памылак у ім. Таксама гучныя інтэрнэт-прагнозы часта не падмацоўваюцца канкрэтнымі імёнамі экспертаў.

«Нават на сучасным этапе развіцця навукі лічбавыя мадэлі не дазваляюць дакладна спрагназаваць надвор'е на такі працяглы прамежак часу, асабліва ў нашым рэгіёне, для якога характэрная частая змена атмасферных працэсаў у зімовы перыяд, калі перыяды адлігі рэгулярна змяняюцца маразамі»,

— патлумачыла Грыцкевіч у каментары Sputnik.

Доўгатэрміновыя прагнозы надвор'я, асабліва на некалькі месяцаў наперад, звычайна мала апраўдваюцца.

«Спрагназаваць з высокай дакладнасцю тэмпературу і ўмовы надвор'я на цэлую зіму практычна немагчыма. Кліматычныя мадэлі і доўгатэрміновыя прагнозы могуць даваць толькі агульныя тэндэнцыі, але не канкрэтныя значэнні», — сказала Грыцкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула