БЕЛ Ł РУС

Аэрапорт у Вільні зноў закрываўся праз мэтэазонды

23.11.2025 / 21:25

Nashaniva.com

Апошні раз да гэтага праца Віленскага аэрапорта была перапыненая ў чацвер 20 лістапада.

Віленскі аэрапорт. Фота: vilnius-airport.lt

У нядзелю 23 лістапада Віленскі аэрапорт зноў часова закрыўся праз кантрабандныя метэазонды, якія ляцелі з Беларусі.

«23 лістапада ў 18:55 былі ўведзеныя часовыя абмежаванні паветранай прасторы над Віленскім аэрапортам. Паводле папярэдніх звестак, пастанова аб абмежаваннях паветранай прасторы была абумоўленая навігацыйнымі адхіленнямі, характэрнымі для паветраных шароў, якія рухаюцца ў кірунку Віленскага аэрапорта», — гаворыцца ў паведамленні Віленскага аэрапорта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула