БЕЛ Ł РУС

Былы вядоўца «Белсата» Сяргей Падсасонны расказаў, чым цяпер займаецца

23.11.2025 / 22:1

Nashaniva.com

Вядоўца Сяргей Падсасонны звольніўся з «Белсата» ў студзені 2025 года пасля змены кіраўніцтва. На тэлеканале ён працаваў 17 гадоў.

Сяргей Падсасонны. Скрыншот: vecher_by / YouTube

«Пасля публічных і непублічных прыніжэнняў у бок Ігара Кулея і мяне асабіста не магу больш заставацца на канале, які ў такім выглядзе ўжо не лічу маім. Гэта больш не зона свабоды і шчырасці, праўды, якую мы стварылі і якой трымаліся», — пісаў тады вядоўца. 

У эфіры ютуб-перадачы «Обычный вечер» Падсасонны расказаў, чым займаецца цяпер.

Асноўная праца Сяргея — гэта выкладанне ў Варшаўскім універсітэце (на кафедры літаратурнай камунікацыі Інстытута прыкладной лінгвістыкі). Ён таксама шмат выступае на канферэнцыях з дакладамі пра літаратуру і культуру, піша рэцэнзіі.

«Зараз я працую над вельмі важным беларускім праектам, і неўзабаве вы даведаецеся якім. Гэта будзе кніга. Гэта будзе вельмі цікава і нечакана», — праанансаваў Падсасонны. 

Чытайце таксама:

Кулей і Падсасонны расказалі сваю праўду пра сітуацыю на «Белсаце»

«Гэта больш не зона свабоды і праўды». Сяргей Падсасонны пакідае «Белсат»

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Каментары да артыкула