БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнік Лукашэнкі ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы параіў, дзе шукаць жаніхоў

23.11.2025 / 23:1

Nashaniva.com

«Пытаю: «А чаму мужчыны ўсе?» Яны кажуць: «Дык яны яшчэ і нежанатыя».

Міхаіл Русы. Скрыншот відэа БТ

Прадстаўнік Лукашэнкі ў Брэсцкай вобласці, сенатар Міхаіл Русы расказаў, дзе найбольш перспектыўна шукаць жаніхоў.

«Уязджаеш у Лунінецкі раён — дзяўчатам кажу, што замуж выходзіць трэба ехаць туды. Там надзейныя мужыкі ў гэтым рэгіёне. Масава пайшлі выкупляць зямельныя ўчасткі. І вось я ў Лунінцы сутыкнуўся — адзін, другі, трэці…

Пытаю: «А чаму мужчыны ўсе?» Яны кажуць: «Дык яны яшчэ і нежанатыя».

І вось я з двума хлопцамі сустраўся. Кажуць: «Ну як, я павінен жонку прывесці, каб быў участак уладкаваны, каб яна прыйшла, а ў мяне ўжо гаспадарка, я гаспадар».

Разумееце, вось гэта дарагога каштуе, вось тут будзе сям'я моцная», — перадае словы Русага БТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула