У Харкаве загінулі чатыры чалавекі ў выніку ўдару расійскіх беспілотнікаў
Удары прыйшліся па Шаўчэнкаўскім і Салтаўскім раёнах горада.
Сярод загінулых — жанчыны 41, 61 і 69 гадоў і 55‑гадовы мужчына. Таксама ў выніку атакі пацярпелі 13 чалавек, сярод іх ёсць двое дзяцей.
Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны паведаміла, што некалькі будынкаў разбураныя, адбылося некалькі пажараў. Гарэлі тры жылыя дамы і аб’ект інфраструктуры.