БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк увёў новыя правілы зняцця наяўных

24.11.2025 / 11:5

Nashaniva.com

З 24 лістапада ў Беларусбанку пачынаюць дзейнічаць новыя правілы зняцця наяўных. Гэтыя меры прызваныя абараніць грошы кліентаў, калі махляры даведаюцца даныя іх карт і паспрабуюць прывязаць іх да плацежных дадаткаў на сваіх тэлефонах.

Галоўнае змяненне датычыць бескантактнага зняцця грошай у банкаматаў. Цяпер будуць дзейнічаць наступныя сутачныя ліміты:

Гэтыя ліміты распаўсюджваюцца на аперацыі, зробленыя бескантактным спосабам (напрыклад, праз NFC з дапамогай смартфона або гадзінніка), з выкарыстаннем лічбавых токенаў (калі карта дададзена ў Apple Pay, Google Pay і г.д.); у банкаматаў любых банкаў на тэрыторыі Беларусі.

За мяжой такія аперацыі з бескантактных прылад і праз мабільныя дадаткі будуць поўнасцю забароненыя.

Калі трэба зняць больш усталяванай сумы, ліміты можна адмяніць: уладальнікі карт «Аксаміт»: толькі звярнуўшыся ў аддзяленне банка з пісьмовай заявай; уладальнікі іншых карт: можна выбраць адзін з двух спосабаў — звярнуцца ў аддзяленне банка або патэлефанаваць у кантакт-цэнтр па нумары 147.

Калі вы ўжо адключалі папярэднія ліміты на сваёй карце, то новыя абмежаванні на вас распаўсюджвацца не будуць. Вашы налады застануцца ранейшымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула