БЕЛ Ł РУС

Мінчук пашкодзіў два аўтамабілі на 10 тысяч рублёў

24.11.2025 / 11:21

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў Маскоўскім раёне сталіцы.

Былі пашкоджаныя дзверы Peugeot і Chevrolet. Паводле папярэдняй ацэнкі, агульная сума нанесенай шкоды перавысіла 10 000 рублёў.

Спецыяліст Маскоўскага раённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз выявіў сляды абутку і рук. Было ўстаноўлена супадзенне з 42‑гадовым мінчуком. Зламысніка затрымалі, віну ён прызнаў, аднак прычыну супрацьпраўных паводзінаў назваць адмовіўся.

У выніку праведзенай судовай трасалагічнай экспертызы эксперт прыйшоў да высновы, што сляды абутку пакінутыя красоўкамі затрыманага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула