БЕЛ Ł РУС

Расіяне едуць у Беларусь на святы: браніраванне гатэляў падскочыла

24.11.2025 / 11:50

Nashaniva.com

Беларусь стала адным з галоўных фаварытаў расійскіх турыстаў для сустрэчы Новага года. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый, браніраванне гатэляў значна вырасла. На Беларусь прыпадае 35% усіх святочных браніраванняў расейцаў.

Попыт на гатэлі ў Беларусі ў навагоднія святы ў расійскіх турыстаў вырас на 36%. Асабліва запатрабаваныя сустрэча Новага года ў Мінску і экскурсіі па замках. Таксама ў лік самых папулярных гарадоў, апроч сталіцы, уваходзяць Гродна, Брэст, Віцебск і Магілёў.

«Краіна лідзіруе ў браніраваннях гасцініц сярод усіх замежных напрамкаў, яе доля складае 35% усіх браніраванняў, зробленых расіянамі на святы», — прыводзіць такія дадзеныя РСТА.

Часцей за ўсё для падарожжаў у Беларусь на Новы год турысты выбіраюць апартаменты (45%), а таксама атэлі без зорак (17%). Па 13% прыпадае на гасцініцы пяць і тры зоркі, 4% — чатыры зоркі, 2% — на хостэлы і 3% — на гасцявыя дамы, кемпінгі і глэмпінгі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула