БЕЛ Ł РУС

Z-ваенкары паведамляюць пра штурм Гуляйполя

24.11.2025 / 12:45

Nashaniva.com

Паводле Z-каналаў, расійскія войскі замацаваліся на ўскраінах горада.

У ноч на 24 лістапада 2025 года на Гуляйпольскім кірунку (запарожскі фронт) пачаўся штурм горада Гуляйполе, піша «Мир сегодня с «Юрий Подоляка».

Атака вядзецца з трох кірункаў: поўначы, усходу і поўдня.

Да раніцы атакуючыя часткі здолелі замацавацца на паўночных і ўсходніх ускраінах горада, паведамляюць Z-каналы. Па Гуляйполі актыўна працуе авіяцыя, артылерыя і БПЛА.

Раней эксперты папярэджвалі, што Гуляйполе можа быць страчанае ў найбліжэйшы час. «УСУ не мае сілаў і магчымасцяў стабілізаваць гэты наступ, ва ўсялякім разе пакуль», — мяркуе Ян Мацвееў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула